Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Скрабец: “Подпіс А.Казуліна ў калёніі падрабляюць”


Уладзімер Глод, Менск Сёньня кіраўнік дэпутацкай групы “Рэспубліка” у Палаце прадстаўнікоў папярэдняга скліканьня Сяргей Скрабец накіраваў скаргу на імя пракурора Віцебскай вобласьці Генадзя Дыска. Экс-парлямэнтар просіць дадаткова праверыць матэрыялы, зьвязаныя з падробкай асабістага подпісу Аляксандра Казуліна ў калёніі “Віцьба-3”.

Раней С.Скрабец ужо зьвяртаўся ў Віцебскую раённую пракуратуру. Тады ён канстатаваў наступнае:

“Я маю больш за 30 паштовых уведамленьняў, на якіх пазначана, што мае заказныя лісты А.Казуліну ім атрыманыя. Аднак, подпіс экс-кандыдата ў прэзыдэнты, які я добра ведаю, груба падроблены. Таксама вязень сказаў пры сустрэчы дочкам і напісаў у лісьце да жонкі, што маіх лістоў ён не атрымлівае”.

На тую скаргу старшы памочнік пракурора Яўген Бабенкоў напісаў: “ва ўзбуджэньні крымінальнай справы адказаць за адсутнасьцю грамадзка небясьпечнага дзеяньня, якое прадугледжвае крымінальны закон”.

С.Скрабец лічыць такі адказ неабгрунтаваным і спадзяецца на дадатковае расьсьледаваньне гэтай справы. • Пракуратура адмовіла Сяргею Скрабцу, 11.09.2007
XS
SM
MD
LG