Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: “Прызначэньне спэцдакладчыка – пазытыўны крок”


Уладзімер Глод, Менск Прызначэньне Эўрапарлямэнтам дэпутата зь Нідэрляндаў Бастыяна Бэлдэра спэцыяльным дакладчыкам па Беларусі зьнешнепалітычнае ведамства краіны ацэньвае пазытыўна. Пра гэта сёньня заявіў на брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Андрэй Папоў.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС адзначыў: "Мы схільныя меркаваць, што гэтае прызначэньне адыходзіць ад прынцыпаў канфрантацыі, якімі Эўрапарлямэнт кіраваўся раней”. Ён дадаў, што такі крок азначае “пераход да канструктыўных формаў узаемадзеяньня”.

• Эўрапарлямэнт увёў пасаду спэцдакладчыка па Беларусі, 25.09.2007
XS
SM
MD
LG