Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Сяргей Грахоўскі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

ГРАХОЎСКІ Сяргей (12(24).9.1913, мяст. Нобель Пінскага пав. Менскай губ., цяпер Зарэчанскі р-н Ровенскай вобл., Украіна -- 11.12.2002, Менск), паэт, празаік, перакладчык. У 1914 разам з бацькамі пераехаў у Глуск на Магілёўшчыне. Першы верш апублікаваны ў 1926. У 1931-32 працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газ. «Чырвоная зьмена». У 1935 скончыў МВПІ (газэтна-выдавецкае аддзяленьне літаратурнага ф-ту). Працаваў на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ. Арыштаваны 19.10.1936. Сасланы на 10 гадоў на лесанарыхтоўкі ў Горкаўскую вобл. У 1946-49 настаўнік у Слуцкім р-не. У 1947 з Г. зьнята судзімасьць, але 19.5.1949 ён быў паўторна арыштаваны; высланы ў Навасібірскую вобл. 19.10.1955 рэабілітаваны. З 1956 у Менску. У 1957-73 працаваў у час. «Бярозка», «Вясёлка»; літкансультантам СП БССР. У 1973-74 адказны сакратар Камітэту дзяржаўных прэміяў БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП Беларусі з 1956. У 1958 выйшаў у сьвет першы зборнік вершаў «Дзень нараджэньня». Інсцэніроўкі аповесьці «Рудабельская рэспубліка» пастаўленыя тэатрамі імя Я.Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 створаны аднайменны кінафільм. Перакладаў на бел. мову творы А.Блока, Р.Тагора і інш. Аўтар успамінаў пра пэрыяд рэпрэсіяў (аўтабіяграфічная трылёгія «Такія сінія сьнягі», 1988; «Зона маўчаньня», 1990; «З воўчым білетам», 1991). З 1974 на пэнсіі. Тв.: Выбр. тв. Т. 1-2. -- Менск, 1994; Споведзь. -- Менск, 1990. Літ.: Гілевіч Н. Cталасьць думкі, маладосьць душы // Гілевіч Н. У гэта веру. -- Менск, 1978; Скрыган Я. Адданасьць // ЛіМ. 1985, 23 верас.; БП, т. 2; ЭГБ, т. 3.

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG