Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці судзяць двух грамадзкіх актывістаў


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця разглядаюцца адміністрацыйныя справы Паліны Панасюк і Віталя Сымоніка. Старшынюе на паседжаньні судзьдзя Руслана Сянько. Выкліканыя ў суд абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні міліцыі.

Паводле праваабаронцы Уладзімера Кісьляка, міліцыянты затрымалі Паліну Панасюк напярэдадні ля будынку суду Маскоўскага раёну. Віталь Сымонік заступіўся за дзяўчыну, і на яго таксама адзелі кайданкі.

Учора ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця быў пакараны арыштам на 15 сутак сябра руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда. На 62 тысячы рублёў суд аштрафаваў Рамана Кісьляка. Абодва абвінавачаныя ва ўдзеле 19 жніўня ў несанкцыянаваным сходзе. Такім суд лічыць прэзэнтацыю кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”.

• Берасьце: Андрэй Шарэнда асуджаны на 15 сутак, 26.09.2007 • Берасьце: затрыманы праваабаронца Раман Кісьляк, 26.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG