Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве плянуюць правесьці пікеты напярэдадні “Эўрапейскага маршу”


Радыё Свабода У Магілёве група грамадзянаў мае намер 13 кастрычніка правесьці чатыры пікеты. Адпаведная заяўка сёньня пададзена ў Магілёўскі гарвыканкам. Пікетаваньнем заяўнікі зьбіраюцца прыцягнуць увагу грамадзкасьці да 12 прапановаў Эўразьвязу ў наладжваньні стасункаў з афіцыйным Менскам.

Заяўку падпісалі актывісты Свабоднага прафсаюзу Беларускага Юры Новікаў ды Сяргей Фамін. Сярод заяўнікаў – кіраўнікі абласной арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў, гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Стральцоў, а таксама старшыня абласнога аргкамітэту ў стварэньні Партыі Свабоды і Прагрэсу Аляксандар Сілкоў.

Заяўнікі зьбіраюцца правесьці пікетаваньне на чатырох пляцоўках, тры зь якіх у цэнтры гораду і адна ў вызначым мясцовай уладай месцы. У кожным пікеце плянуецца ўдзел да дзесяці чалавек.

Папярэдні пікет за вызваленьня Аляксандра Казуліна, прымеркаваны да 500 дзён зьняволеньня апазыцыйнага палітыка, мясцовая ўлада не дазволіла.

У Магілёве будуць патрабаваць вызваленьня Аляксандра Казуліна, 14.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG