Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць на “Свабодзе” – Уладзімер Арлоў


Радыё Свабода У чацьвер, 27 верасьня, ад 12.00 да 13.00 са слухачамі “Свабоды” па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52 будзе размаўляць пісьменьнік Уладзімер Арлоў.

Народжаны ў год сьмерці Сталіна, ён з часоў вучобы на гістфаку БДУ займаецца разборам завалаў сталіншчыны ў Беларусі. Ня стала выключэньнем і толькі што выдадзеная кніга – “Імёны Свабоды”. Спадар Арлоў спадзяецца: шмат каму яна дапаможа пазбавіцца гістарычнага бяспамяцтва і тым самым наблізіць да ажыцьцяўленьня мару аўтара – славутае на ўвесь сьвет ягонае эсэ “Незалежнасьць – гэта…” страціць нарэшце сваю актуальнасьць для Беларусі.

“Мае “Імёны Свабоды” могуць успрымацца трагічнай кнігай. Але разам з тым яна сьведчыць, што тых, для каго вольная Беларусь была мэтай і найгалоўнейшай каштоўнасьцю, ва ўсе часы было шмат. А значыць, тая Беларусь, якая нам толькі сьніцца, у 21 стагодзьдзі абавязкова станецца яваю!"

Пытаньні Ўладзімеру Арлову можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту rferl.minsk@gmail.com). Калі вы паведаміце на Радыё Свабода свой тэлефонны нумар, рэдакцыя сама злучыць вас са спадаром Арловым.
XS
SM
MD
LG