Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: затрыманы праваабаронца Раман Кісьляк


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Берасьці ля ўваходу ў суд Маскоўскага раёну затрыманы юрыст Раман Кісьляк.

У тэлефоннай размове ён паведаміў Радыё Свабода, што цяпер яго вінавацяць у адміністрацыйным парушэньні. Раман Кісьляк удакладняе, што быў затрыманы 19 жніўня ў часе прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Тады міліцыянты склалі пратакол, аднак пазьней суд выкрыў у ім памылкі і вярнуў пратакол у Маскоўскі РАУС на дапрацоўку.

Цяпер Рамана Кісьляка ўтрымліваюць у РАУС Маскоўскага раёну Берасьця. Міліцыянты перапісваюць пратакол ад 19 жніўня. Яго вінавацяць ва ўдзеле 19 жніўня ў несанкцыянаваным сходзе.

• Суды над апазыцыяй на Берасьцейшчыне будуць доўжыцца да кастрычніка, 24.09.2007
XS
SM
MD
LG