Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: міліцыя затрымала лідэра прадпрымальнікаў


Вячаслаў Кулік, Менск У Салігорску затрыманы Аляксандр Цацура – лідэр мясцовых прадпрымальнікаў, сябра незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”.

Карэспандэнту Радыё Свабода ўдалося высьветліць, што Аляксандар Цацура быў выкліканы ў Салігорскі РАУС на гутарку з прадстаўніком управы міліцыі Менскай вобласьці Ільлём Ленскім.

“Раней я дасылаў у Менск скаргу на дзеяньні некаторых салігорскіх міліцыянтаў, – кажа Аляксандар Цацура, – яны часта мне тэлефануюць, патрабуюць, каб зьявіўся ў аддзеле, пагражаюць”.

Пасьля таго, як гутарка зь Ільлём Ленскім адбылася, міліцыянты не адпусьцілі Аляксандара Цацуру. Заяўлена, што сёньня адбудзецца суд паводле абвінавачваньня яго ў парушэньні Адміністрацыйнага кодэксу.

Міліцыянты даводзяць, што раней Аляксандар Цацура заклікаў салігорскіх прадпрымальнікаў да пікету 30 верасьня”.

• У Салігорску дамагаюцца мясцовага рэфэрэндуму, 08.03.2007
XS
SM
MD
LG