Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яўгену Скрабутану ў Горадні далі 5 сутак


Сяргей Астраўцоў, Горадня Кастрычніцкі раённы суд сёньня асудзіў студэнта-каліноўца Яўгена Скрабутана на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за “нецэнзурную лаянку”.

Такі прысуд быў вынесены негледзячы на тое, што ў актывіста сканфіскавалі заплечнік з налепкамі да “Эўрапейскага маршу”. У судзе, аднак, пра налепкі ані судзьдзя, ані сьведкі-міліцыянты не ўзгадвалі.

Яўгена Скрабутана затрымалі ўчора ўвечары “за дробнае хуліганства”. Ноч ён правёў у гарадзенскім пастарунку.

На здымку: Яўген Скрабутан.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG