Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: міліцыя затрымала актывіста руху “За Свабоду” Андрэя Шарэнду


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня раніцай у кватэру бацькоў берасьцейца Андрэя Шарэнды заявіліся міліцыянты. Пад прымусам юнак быў дастаўлены ў гарадзкі аддзел міліцыі, пазьней перавезены ў Маскоўскі РАУС. На 12 гадзінаў прызначана судовае пасьведчаньне. Юнака , які зьяўляецца актывістам руху “За Свабоду”, абвінавачваюць у парушэньні артыкула 23.34 частка 3 Адміністрацыйнага кодэксу ( удзел у несанкцыянаваным сходзе).

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў праваабаронца Ўладзімер Вялічкін. Андрэя Шарэнду міліцыянты затрымалі 19 жніўня ў часе прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Тады на Андрэя Шарэнду склалі пратакол, аднак пазьней суд выявіў памылкі і вярнуў пратакол у Маскоўскі РАУС на дапрацоўку.

• Берасьце: парушэньні міліцыянтаў выкрываюцца ў судзе, 31.08.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG