Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: “Мы павінны свабодна перасоўвацца”


Радыё Свабода Візы ў якія эўрапейскія краіны варта было б даваць беларусам бясплатна? Чаму? На пытаньне адказвалі жыхары Магілёва.

Малады спадар: “У Польшчу, Літву, Чэхію. Нашы людзі часьцей туды езьдзяць, і навучаньне — там шмат нашых студэнтаў”.

Малады спадар: “У Галяндыю, Англію, Францыю. Хацелася б пабываць у далёкіх кутках. Паглядзець Эўропу наагул усю. Нам папросту гэта недаступна ўсё”.

Студэнт: “У Нямеччыну, Францыю і, канечне ж, у Польшчу і Літву, таму што асабліва Польшча й Літва блізкія да нас дзяржавы, самыя суседнія да нас краіны. Дужа шчыльныя дачыненьні ў людзей, ім трэба часта кантактаваць і езьдзіць у госьці. Нямеччына, Францыя — я проста люблю гэтыя краіны”.

Студэнтка: “Я сказала б, Польшча — яна блізкая да Эўропы. Нямеччына, я б сказала —таму што наладжваюцца зь ёй сувязі”.

Малады спадар: “У Польшчу, Літву, Латвію ды Нямеччыну таксама. Бізнэс наш зьвязаны з гэтымі краінамі, да таго ж, сваякі там жывуць”.

Маладая спадарыня: “Я думаю, Нямеччына ды Англія. Туды людзі нашы часьцей езьдзяць”.

Спадарыня сталага веку: “Я лічу, Польшча, Літва дый наагул усе краіны, бо мы павінны свабодна перасоўвацца”.

Малады спадар: “Францыя, Італія. У прынцыпе, там, дзе, разумееце, — ня тое, каб адпачыць, але тое, што паглядзець. Хацелася б, але гэта складана з нашай палітыкай”.

Спадарыня: “Напэўна, у Латвію ды Літву, мы туды едзем вандраваць”.

Студэнт: “У Нямеччыну — таму што там умовы працы някепскія. У Швэцыю, Аўстрыю, Швайцарыю”.

Спадар: “У тыя, дзе ёсьць нейкія пэрспэктывы ехаць. Абавязкова б зьезьдзіў у Нямеччыну”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG