Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дж.Буш з трыбуны ААН сярод дыктатарскіх краінаў згадаў Беларусь


Радыё Свабода Выступаючы сёньня на 62-й Генэральнай асамблеі Арганізацыі Аб''яднаных Нацыяў, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сказаў, што краіны-ўдзельніцы ААН адказныя за тое, каб падтрымліваць супрацьстаяньне дыктатарскім рэжымам.

“Кожная цывілізаваная дзяржава адказная за тое, каб падтрымліваць людзей, якія церпяць ад дыктатураў. У Беларусі, Паўночнай Карэі, Сырыі і Іране жорсткія рэжымы адмаўляюць сваім народам у фундамэнтальных правах, замацаваных у Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека ААН”, - заявіў амэрыканскі прэзыдэнт.

Джордж Буш выказаў заклапочанасьць парушэньнем правоў чалавека ў Бірме і заклікаў да новых санкцыяў супраць вайсковага рэжыму гэтай краіны. Буш таксама заклікаў усе дзяржавы далучыцца да змаганьня супраць тэрарызму і падтрымаць барацьбу за дэмакратыю ў Аўганістане, Іраку, Лібане.
XS
SM
MD
LG