Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наконт бясплатных візаў мэдыі пасьпяшаліся


Радыё Свабода Пасольства Славаччыны ў Беларусі ў адмысловым прэсавым рэлізе абвергла інфармацыю, распаўсюджаную некаторымі СМІ, пра тое, што прэзыдэнты “Вышэградзкай групы” (Польшча, Вугоршчына, Чэхія і Славаччына) прынялі рашэньне, каб ад 1 студзеня 2008 году грамадзяне Беларусі атрымлівалі ў гэтыя краіны бясплатныя візы.

Пасольства паведамляе, што гэтая інфармацыя не зьяўляецца вартай даверу і падкрэсьлівае, што “прэзыдэнты ня маюць паўнамоцтваў прымаць такія рашэньні”. У прэсавым рэлізе нагадваецца, што “візавыя зборы за шэнгенскія візы рэгулююцца супольна ўсімі ўдзельнікамі Шэнгенскага пагадненьня, пры гэтым асобныя краіны-сябры пагадненьня ня маюць кампэтэнцыі скасоўваць візавы збор у аднабаковым парадку”.
XS
SM
MD
LG