Выстава — плён працы мастакоў зь зімовага пленэру, які праходзіў у Глыбоцкім раёне і быў арганізаваны грамадзкім Культурна-асветніцкім цэнтрам імя Язэпа Драздовіча.
Паводле Вадзіма Баршчэўскага, аднаго з арганізатараў пленэру, супрацоўнікі Музэю сучаснага мастацтва самі прапанавалі залю, каб зладзіць экспазыцыю ў Віцебску.
“Выстава ўжо экспанавалася ў Наваполацку, мела вялікі посьпех. Выстава гэтая — каля шасьцідзесяці карцін, нават крыху болей. А сам пленэр праходзіў якраз на Новы год — з 25 сьнежня да 2 студзеня. У ім бралі ўдзел маладыя мастакі з усяе Беларусі, і маладыя літаратары. А таксама мэтры”.
Культурна-асьветніцкі цэнтар імя Язэпа Драздовіча штогоду ладзіць пленэры, прысьвечаныя знакамітым беларусам — пісьменьнікам і мастакам.
Зімовы пленэр быў 14-ты. Удзельнікі пабывалі ў тых мясьцінах на Глыбоччыне ды Браслаўшчыне, якія паўтара стагодзьдзя таму Напалеон Орда ўвасобіў у акварэлях ды малюнках.
Замалёўкі тамтэйшых краявідаў і архітэктурных помнікаў, якія некалі ўразілі славутага мастака, знайшлі адлюстраваньне і ў мастацкай творчасьці сучасных аўтараў.
Арганізатары пленэру Вадзім Баршчэўскі і кіраўніца культурна-асьветнага цэнтру імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак
Ада Райчонак і наведніцы выставы
На Глыбоччыне праходзіць пленэр, прысьвечаны памяці Напалеона Орды, 26.12.2006