Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах працягваюцца суды над моладзевымі актывістамі


Радыё Свабода Сёньня ў Баранавічах адбыліся яшчэ два суды над актывістамі, што падтрымалі Яраслава Грышчэню 10 верасьня. Судзілі Івана Шылу з Салігорску і Ўладзімера Ўсьціновіча зь мястэчка Асьвея Верхнядзьвінскага раёну.

Суд быў завочны. Судзьдзя Аксана Кушава прызнала абодвух вінаватымі ў дробным хуліганстве і ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу.

Паколькі Іван Шыла непаўналетні, яго справу перадалі на разгляд адміністрацыйнай камісіі пры Салігорскім райвыканкаме. Спадар Усьціновіч аштрафаваны на 124 тысячы беларускіх рублёў.

Праваабаронца Сяргей Гоўша так камэнтуе прысуд Уладзімеру Ўсьціновічу:

“Гэта беспрацоўны чалавек, мае трох дзяцей. Ён напісаў у пратаколе, што ня згодны з абвінавачаньнем. Даводзіць, што ля будынку суду апынуўся выпадкова. Але сёньня ён у суд не зьявіўся. І хаця адвакат вельмі прасіла: “Чаму вы яму не верыце?”, судзьдзя вынесла свой прысуд”.

Праз суды прайшлі ўжо шаснаццаць з дваццаці прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасьці ў Баранавічах.

Апошні суд мае адбыцца 28 верасьня. А 27 верасьня з-пад варты мае выйсьці Павал Севярынец — адзіны з удзельнікаў акцыі салідарнасьці, пакараны арыштам.

• Яраслаў Грышчэня: “На арэну павінна выходзіць моладзь”, 11.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG