Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лябедзька пра выбары: "У нас ёсьць моцныя кандыдаты"


Уладзімер Глод, Менск Ацаніць магчымасьці Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) у кампаніі па абраньню дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чарговага скліканьня – такая мэта сёньняшняй сустрэчы кіраўнікоў партыі з рэгіянальнымі актывістамі.

Старшыня партыі Анатоль Лябедзька сказаў Радыё Свабода:

“Мы падыходзім да гэтай справы аб’ектыўна. У нас ёсьць моцныя кандыдаты ў сталіцы, у Менскай і Гомельскай абласьцях, у Берасьці, Горадні. А вось на Магілёўшчыне і часткова на Віцебшчыне наша канкурэнтаздольнасьць горшая. Параімся, што тут можна зрабіць, каго з нашых таварышаў з аб’яднаных дэмсілаў падтрымаць”.

Удзельнікі сустрэчы распавялі пра тое, як у іх рэгіёнах рыхтуюцца да Сацыяльнага і Эўрапейскага маршаў. Гэтыя мерапрыемствы, паводле іх думкі, павінны стаць моцнымі складнікамі выбарчай кампаніі.

Згодна з дзейным заканадаўствам чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў мусяць прайсьці ў другой палове 2008 году. Аднак апазыцыя ўжо рыхтуе сьпісы патэнцыйных кандыдатаў, паколькі ня выключае, што могуць адбыцца датэрміновыя выбары.

• Адзінага выбарчага сьпісу дэмакратаў можа ня быць, 21.09.2007
XS
SM
MD
LG