Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня “Крама” прэзэнтуе новы альбом “Усё жыцьцё -- дзіўны сон”


Аляксандар Памідораў, Менск Сёньня ў адным зь менскіх клюбаў адбудзецца канцэрт гурту “Крама”, прысьвечаны выхаду новага альбому “Усё жыцьцё -- дзіўны сон”.

Праца над альбомам вялася больш за год. Ён зроблены на ўласныя сродкі музыкаў ды пры дапамозе прыхільнікаў групы. У запісу ўзялі ўдзел многія вядомыя беларускія інструмэнталісты, а таксама знаны расейскі блюзавы сьпявак Мікалай Аруцюнаў. Адмыслова для гэтага альбому ён выканаў адну зь найвядомых песьняў гурту “Бяжы, хлопец!” на беларускай мове.

Нагадаем, што з канца мінулага году менскія ўлады не давалі дазволу “Краме” правесьці канцэрт.

Падрабязнасьці – пазьней на сайце і ў эфіры “Начной свабоды”.

• "Крама" расьпішацца за пражытыя гады, 29.08.2007
XS
SM
MD
LG