Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальная справа супраць З.Дашкевіча была заведзеная яшчэ 14 жніўня


Любоў Лунёва, Менск Адвакат Зьмітра Дашкевіча Аляксандар Галіеў даведаўся, што новую крымінальную справу супраць ягонага падабароннага завялі яшчэ 14 жніўня. Аляксандар Галіеў паведаміў, што месяц таму тэлефанаваў сьледчаму, і той запэўніваў яго, што ніякая крымінальная справа не была распачатая.

Аляксандар Галіеў не выключае, што Зьмітру Дашкевічу прапаноўвалі іншага адваката, але ён папросту адмовіўся ад паслугаў абаронцы і не стаў даваць паказаньні.

Раней сустаршыня незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч у сваім лісьце паведаміў аб тым, што супраць яго сьледчыя КДБ распачалі новую крымінальную справу. Гэтым разам – паводле 402 артыкулу (адмова даваць паказаньні).

Зьмітра Дашкевіча, які ад 15 верасьня адбывае паўтара года зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, неаднойчы спрабавалі дапытаць у крымінальнай справе супраць некаторых сяброў “Маладога фронту”. Але ён адмаўляўся сьведчыць супраць сваіх паплечнікаў.

• Супраць Зьмітра Дашкевіча распачалі новую крымінальную справу?, 22.09.2007 • Адзін дзень у сям’і палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, 19.02.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG