Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глыбокае: лёс беларускамоўнага навучаньня вызначыць галасаваньне


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня а 16-й гадзіне ў адзінай у Глыбокім беларускамоўнай школе №3 мае адбыцца канфэрэнцыя выкладчыкаў, бацькоў і навучэнцаў. У парадку дня – галасаваньне па зьменах у статуце навучальнай установы. Зь 1 верасьня тут створаная расейскамоўная кляса, а гэта пярэчыць статуту.

Намесьнік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч паведаміў Радыё Свабода, што на канфэрэнцыю ў СШ №3 абраныя шмат дэлегатаў, якія будуць галасаваць супраць стварэньня клясаў з расейскай мовай навучаньня.

“Напярэдадні больш як 30 чалавек паставілі свае подпісы пад зваротам да кіраўніка Савету бясьпекі Віктара Шэймана, – кажа Яраслаў Берніковіч, – мы лічым, што беларуская мова зьяўляецца адным з атрыбутаў дзяржаўнасьці Беларусі. Падобных дзеяньняў па закрыцьці нацыянальных школ няма ні ў адной з нашых суседніх краінаў”.

Раней Радыё Свабода паведамляла, што ініцыятыва стварыць у школе расейскамоўнае навучаньне сыходзіць ад бацькоў – мясцовых камэрсантаў, а таксама ад дзядуляў вучняў – дзяржаўных чыноўнікаў (адзін дзядуля – чыноўнік Гандлёвай палаты, другі – дэпутат у абласным савеце).

• У Глыбокім чыноўнікі дамагліся для сваіх дзяцей рускамоўнай клясы, 28.08.2007
XS
SM
MD
LG