Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Новая зямля” на мове Тараса Шаўчэнкі


Уладзімер Глод, Менск Прэзэнтацыя паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” ў перакладзе на ўкраінскую мову адбудзецца сёньня ў амбасадзе Ўкраіны ў Менску. Новае выданьне падрыхтаваў Валеры Стралко, сябар двух пісьменьніцкіх саюзаў: Беларусі і Ўкраіны.

Паэт Сяргей Законьнікаў, які будзе весьці сёньняшнюю вечарыну, у інтэрвію нашаму радыё дае наступную характарыстыку працы Валера Стралко:

“Для перакладчыка вельмі цяжкой зьяўляецца праца тады, калі ён перакладае з найбольш блізкай мовы. А ўкраінская мова найбольш блізкая да беларускай. Гэта толькі здаецца, што калі мовы блізкія, дык прасьцей перакладаць. Сапраўды гэта ня так.

Мне падалося, што Валеры Стралко змог скарыстаць усе свае веды і навыкі перакладчыка і зрабіць пераклад, па-першае, вельмі блізкі да арыгіналу, а, па-другое, там дзе нельга перакласьці даслоўна, ён вельмі добра абышоўся з мэтафарамі, параўнаньнямі, з тымі найбольш выразнымі мясьцінамі, якія характарызуюць коласаўскі стыль, яго манеру пісьма”.

• Ніл Гілевіч, Сяргей Законьнікаў і Алесь Пашкевіч атрымаюць дзяржаўныя ўзнагароды Ўкраіны, 22.08.2006
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG