Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ініцыятыву “Мы памятаем” запрасілі на сэсію Рады ААН у правах чалавека


Радыё Свабода У Жэнэве праходзіць 6-ая сэсія Рады ААН у правах чалавека. У рамках сэсіі адбудуцца мерапрыемствы Міжнароднай кааліцыі супраць гвалтоўных зьнікненьняў, у якую уваходзіць беларуская ініцыятыва “Мы памятаем”. У іх возьме ўдзел адна са стваральніц ініцыятывы жонка зьніклага прадпрымальніка Анатоля Красоўскага Ірына Красоўская.

Міжнародная кааліцыя супраць гвалтоўных зьнікненьняў была створаная сёлета ў траўні ў Парыжы. У яе ўваходзяць праваабарончыя арганізацыі “Міжнародная амністыя”, “Human Rights Watch”, FEDEFAM (Лацінаамэрыканская фэдэрацыя родных зьніклых людзей), Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа, Міжнародная асацыяцыя юрыстаў і ініцыятыва “Мы памятаем”.

У Беларусі ў 1999-2000 гады бясьсьледна зьніклі палітык Віктар Ганчар, былы міністар унутраных справаў Юры Захаранка, бізнэсмэн Анатоль Красоўскі і журналіст Зьміцер Завадзкі. У дачыненьні да выкраданьня гэтых людзей міжнародная супольнасьць падазрае вышэйшых беларускіх службоўцаў.

• 16-ты дзень кожнага месяца – Дзень салідарнасьці з ахвярамі рэжыму, 29.09.2005
XS
SM
MD
LG