Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьць гадоў таму паўстала кругласутачная вахта памяці ў Курапатах


Радыё Свабода Шэсьць гадоў таму ва ўрочышчы Курапаты паўстала ўнікальная вахта памяці. Моладзевыя актывісты выступілі супраць пабудовы кальцавой дарогі праз урочышча Курапаты. Кругласутачнае дзяжурства ва ўрочышчы доўжылася больш за восем месяцаў. Сёлета беларуская грамадзкасьць адзначае жалобную гадавіну 1937 году – кульмінацыі сталінскіх рэпрэсій у Беларусі. Асноўныя мерапрыемствы будуць адбывацца ва ўрочышчы Курапаты, дзе ў 1939-41 гадах былі расстраляныя паводле розных падлікаў ад 40 да 200 тысячаў чалавек.

26 кастрычніка ва ўправе Партыі БНФ адкрыецца выстава, прысьвечаная Дню памяці ахвяраў сталінізму ў Беларусі. А 29 верасьня жалобныя цырымоніі ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій адбудуцца ў парку Чалюскінцаў і ва ўрочышчы Курапаты.

Грамадзкі аргкамітэт дзеля ўвекавечаньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій падтрымаў прапановы мастака Міколы Купавы аб звароце да кіраўніка ўраду аб неабходнасьці пабудовы ў Менску помніку ахвярам сталінізму, а таксама аб звароце да старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і менскіх ўладаў аб магчымасьці ўскладаньня кветак да будынку ўнутранай турмы КДБ ("амэрыканкі") і да капліцы, якую плянуецца ўстанавіць на рагу вуліцы Гарадзкі Вал і праспэкту Незалежнасьці. Ускласьці кветкі плянуецца напярэдадні Дня памяці ахвяраў сталінізму ў Беларусі, які грамадзкасьць рыхтуецца адзначыць 29 кастрычніка.

Плянуецца падаць заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне 29 кастрычніка мітынгу-рэквіему ў Курапатах. Ужо накіраваны зварот да менскіх уладаў з просьбай аб выдзяленьні памяшканьня для правядзеньня 25 кастрычніка вечара памяці ахвяраў сталінізму.

“Мартыралёг Беларусі”

• Дарога праз Курапаты. — 2002. — 464 с.: іл. (PDF 1.5Mb) Гісторыя безразважнай абароны месца масавых пахаваньняў ахвяраў камунізму падчас будаўніцтва Менскай кальцавой дарогі. Унікальны ў гісторыі журналістыкі дакумэнт штодзённага рэпартажу з аднаго месца на працягу васьмі месяцаў. Кніга абароненай годнасьці. Прэзэнтацыя ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG