Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня – 24 верасьня


Радыё Свабода .



“Гэтыя сталіністы (учора іх было поўна, і сёньня таксама) імкнуцца прыменшыць колькасьць рэпрэсій. Канкрэтны прыклад — кніга “Памяць” па Мядзельскім раёне, у якой надрукавана, што ў 1939—1941 гады было рэпрэсавана і амніставана 62 асобы. У той жа час мне з рэдакцыйнай тэчкі нехта прынёс матэрыялы з запіскай “Гэта тое, што не пайшло ў кнігу “Памяць”. Гэта быў сьпіс рэпрэсаваных у гэтыя гады — 278 асобаў”.



Гісторык Міхась Чарняўскі – пра заніжэньне колькасьці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Беларусі



“Нашы дзеяньні накіраваныя на годны ўзровень жыцьця. А самае галоўнае — выкарыстоўваць патэнцыял нашых людзей. Мы выжывем і надалей. Толькі наступствы будуць дрэнныя — як для ўлады, так і для людзей. Скароціцца асартымэнт тавараў, падымуцца кошты, узрасьце сацыяльная напружанасьць”.



Старшыня грамадзкага таварыства прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка – у часе мітынгу прадпрымальнікаў у Берасьці
XS
SM
MD
LG