Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўторак на "Свабодзе"


Радыё Свабода Не прасьпі ранішні жывы эфір у 7.00! Навіны, аналіз, гукі падзеяў, галасы слухачоў – ад 6.00 да 8.00 і ад 18.00 да поўначы. Сайт svaboda.org – тэксты, аўдыё, фота, відэа: абнаўленьне 24 гадзіны У аўторак на “Свабодзе” – ...

РАНІЦА

06.00 * Паўтор жывога эфіру панядзелка ад 18.00.

06.30 * “Праскі акцэнт”. У якім стане знаходзяцца зараз адносіны Беларусі і Эўразьвязу? Як адкажа ўлада на прапанову аб перамовах з боку арганізатараў “Эўрапейскага маршу”? Якія прычыны сэнсацыйнага паляпшэньня беларуска-грузінскіх адносінаў? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: палітолягі Дзяніс Мельянцоў і Вячаслаў Пазьняк і намесьнік старшыні партыі БНФ Юры Хадыка. Перадачу вядзе Юры Дракахруст.

07.00 * ЖЫВЫ ЭФІР

* Сёньня апошні дзень ад моманту папярэджаньня Мін''юстам шасьці партыяў, у тым ліку і БНФ. Ці выправілася становішча з рэгістрацыяй новых суполак? Якім бачыцца далейшае разьвіцьцё падзеяў?

* Сёньня ў Наваполацку адбудзецца суд над групай энтузіястаў. Маючы афіцыйны дазвол, яны цэлы месяц зьбіралі подпісы за адкліканьне з Палаты прадстаўнікоў групы дэпутатаў, якія не выконвалі сваіх перадвыбарных абяцаньняў. Падпісалася больш за тры тысячы чалавек. Але актывісты парушылі (таго ня ведаючы) некалькі працэсуальных момантаў. У выніку ім пагражае ці вялізны штраф, ці нават арышт.

* Наўпроставы эфір - Тэльман Масьлюкоў, грамадзкі актывіст са Сьветлагорску. Днямі сярод ночы яго спрабавалі выклікаць на допыт у КДБ. Сп. Масьлюкоў адмовіўся, заявіў, што гэта мэтады сталінскага НКУС. Нядаўна таксама сярод ночы ўчынілі ператрус у кватэры студэнта ЭГУ 17-гадовага Арсена Ягорчанкі, раней кадэбэшнікі дамагаліся ўведаць нешта ад студэнта Гуманістычнай акадэміі ў польскім горадзе Пултуск… Спадар Масьлюкоў да 2001 году ўзначальваў мясцовую філію Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю (далей зачыненага), пасьля выкладаў у ЭГУ, цяпер ён старшыня Сьветлагорскай раённай суполкі ТБМ, піша ў электронныя мэдыі пра тэматыку НДА. Толькі што выхаванка Тэльмана Масьлюкова паехала на вучобу ў каледж Міжнароднай супольнасьці ў горадзе Мостар (Босьнія і Герцагавіна), раней такія ж установы закончылі яшчэ дзьве ягоныя апякункі. Задаволены спадар Масьлюкоў і лёсам сваіх былых ліцэістаў…

* Магілёўскія адзінаццаціклясьнік ды студэнт-другакурсьнік накіравалі заявы прэзыдэнту і генпракурору з просьбай абараніць іх ад прымусовага залічэньня ў БРСМ.

* 65 год споўнілася Любові Валабуевай з Крычава. Яна адна зь нямногіх ахвяраў карных псыхіятрычных рэпрэсій у былым СССР, што дамаглася прызнаньня сябе здаровай у мэдычным, а затым і судовым парадку. Для гэтага спатрэбілася два дзесяцігодзьдзі і 33 судова-мэдычныя экспэртызы. Але 23 наступныя гады яна не змагла аднавіцца на працы. Пра тое напярэдадні свайго юбілею жанчына напісала Лукашэнку і запатрабавала кампэнсаваць свае матэрыяльныя ды маральныя выдаткі.

* Ранішні бліц-аналіз: рэакцыя на нібыта візавую ініцыятыву Чэхіі, Славакіі, Польшчы і Вугоршчыны.

ВЕЧАР

18.03 * Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету.

18.33 * "Падарожжа "Свабоды" – вёска Параф’янава Докшыцкага раёну

18.45 * "Беларускае замежжа". – Новыя магчымасьці для навучаньня беларусаў у Нямеччыне адкрывае нямецкі фонд ГФПС. Пра справы і пляны ГФПС у супрацоўніцтве і студэнцкім абмене зь Беларусьсю распавядаюць беларускі студэнт, які вучыцца ў Нямеччыне і далучыўся да працы фонду (пасьля таго, як сам быў стыпэндыятам студэнцкага фонду ГФПС), і нямецкія студэнты-славісты з розных гарадоў Нямеччыны.

19.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

19.30 * "Паштовая скрынка-111" - Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

19.45 *"Вольная студыя" – Пра стары Менск з гісторыкам Захарам Шыбекам гутарыць Міхась Скобла.

20.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

20.30 * "Падарожжа "Свабоды" – вёска Параф’янава Докшыцкага раёну

20.45 * "Беларускае замежжа". – Новыя магчымасьці для навучаньня беларусаў у Нямеччыне адкрывае нямецкі фонд ГФПС. Пра справы і пляны ГФПС у супрацоўніцтве і студэнцкім абмене зь Беларусьсю распавядаюць беларускі студэнт, які вучыцца ў Нямеччыне і далучыўся да працы фонду (пасьля таго, як сам быў стыпэндыятам студэнцкага фонду ГФПС), і нямецкія студэнты-славісты з розных гарадоў Нямеччыны.

21.00 * Інфармацыйны блёк: Навіны Беларусі і сьвету.

21.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

21.45 * "Вольная студыя" Пра стары Менск з гісторыкам Захарам Шыбекам гутарыць Міхась Скобла.

22.00 * НАЧНАЯ СВАБОДА. Госьць. Досьледы. Апытаньні. Аблога. Гукапіс. Начная чытанка. Падрабязнасьці на сайце – заўтра пад вечар.

23.00 * "Падарожжа "Свабоды" – вёска Параф’янава Докшыцкага раёну

23.15 * "Беларускае замежжа". Новыя магчымасьці для навучаньня беларусаў у Нямеччыне адкрывае нямецкі фонд ГФПС. Пра справы і пляны ГФПС у супрацоўніцтве і студэнцкім абмене зь Беларусьсю распавядаюць беларускі студэнт, які вучыцца ў Нямеччыне і далучыўся да працы фонду (пасьля таго, як сам быў стыпэндыятам студэнцкага фонду ГФПС), і нямецкія студэнты-славісты з розных гарадоў Нямеччыны.

23.30 * "Паштовая скрынка-111" – Лісты слухачоў на Свабоду чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

23.45 * "Вольная студыя" – Пра стары Менск з гісторыкам Захарам Шыбекам гутарыць Міхась Скобла.
XS
SM
MD
LG