Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нью-Ёрку пачынаецца 62-я Генэральная Асамблея ААН


Радыё Свабода Старшынём сёлетняй сэсіі абраны былы міністар замежных справаў Македоніі Срджан Керым. На парадку дня сэсіі каля 160 пытаньняў, сярод якіх – бясьпека ў сьвеце, барацьба з тэрарызмам, эканамічнае разьвіцьцё і праблемы пацяпленьня клімату.

Сярод дыскусійных момантаў сёлетняй сэсіі – удзел іранскага лідэра і яго заплянаваны выступ у Калюмбійскім унівэрсытэце. Махмуд Ахмадзінэжад паведаміў, што санкцыі ААН ня змогуць спыніць ядзерную праграму Ірану.

Візыт у Нью-Ёрк міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава пачынаецца 25 верасьня. Заплянаваны і ягоны выступ.

Генэральная Асамблея ААН, заснаваная ў 1945 годзе ў адпаведнасьці з статутам ААН, ёсьць галоўным дарадчым, дырэктыўным і прадстаўнічым органам арганізацыі. У Асамблею ўваходзяць 192 сябры. Асамблея зьбіраецца на чарговую штогадовую сэсію ў пэрыяд зь верасьня да сьнежня і пасьля ўжо паводле неабходнасьці.
XS
SM
MD
LG