Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня: 7 мільёнаў 435 тысяч


Радыё Свабода 7 мільёнаў 435 тысяч тон у бункернай вазе – столькі збожжа, паводле афіцыйных дадзеных, было намалочана ў краіне на 1 верасьня сёлета. Намесьнік прэм''ер-міністра Іван Бамбіза падчас «Дажынак» выказаў меркаваньне, што Беларусь з імпартэра збожжа можа стаць экспартэрам.

Аднак акадэмік Іван Нікітчанка ставіць пад сумнеў афіцыйныя дадзеныя. У інтэрвію "Свабодзе" ён сказаў, што насамрэч сабрана мільёна на паўтарa тонаў меней: «Вады дадалі, колькі трэба – таму там столькі зерня няма, колькі аб’яўлена… Канчатковая лічба будзе абвешчаная да 10 кастрычніка – так бывае заўсёды. А потым паглядзім, колькі застанецца на 1 студзеня. Тады і ўбачым, колькі прыпісана”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG