Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Як пагляджу БТ, то баліць душа ад чыноўніцкай брахні"


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 24 верасьня, панядзелак.

Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні і прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым. Пачынаючы ад гэтага тыдня мы уводзім прыз - падзяку за ваш найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы буду абвяшчацца кожную нядзелю у тыднёвым аглядзе “Званкі на Свабоду”. Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі аўтараў. Тэлефон "Свабоды" ў Менску 266-39-52 працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24

Зіноўеў: “Эмоцыі, акрамя “А в комнатах наших сидят лукашисты,” выгляд прэзыдэнтуры не выклікае".

Спадар: “Дарагая “Свабода,” скажыце, то за інфляцыя атрымалася, даляр панізіўся і рубель гэты няшчасны… А кошты растуць на прадукты, усё расьце. Да чаго мы прыйдзем? Колькі гэта будзе цягнуцца? Калі ён хоча падняць эканоміку, няхай усіх вязе ў Курапаты! Усё роўна яны засакрэчаныя. А ён бегае за гэтымі дзецьмі, якія са сьцягам..."

Мікалай, Берасьце: “Да Аляксандра Мілінкевіча хачу зьвярнуцца. Аляксандар Уладзімеравіч, адмяніце шэсьце 14-га кастрычніка. Няўжо нам было мала загінуўшых тады, калі загінула 52 чалавекі нявінна. І цяпер на Пакроў Божай маці Вы хочаце правесьці гэтае шэсьце. Адмяніце яго, Аляксандар Уладзімеравіч”.

Сталы слухач: “У Гашака ёсьць вядомы твор, дзе Швэйк падчас прыбываньня ў вёсцы пазнаёміўся зь дзяўчынай. Вадзіў яе па палях і расказваў ёй, вясковай дзеўцы, што гэта жыта, гэта пшаніца. Вось нешта такое, нават у горшым варыянце, было сёньня на “Дажынках,” калі паказвалі выступ Лукашэнкі. Горшага маразму я ня бачыў. Сабраў спэцыялістаў, перадавых людзей і цягам двух ці трох гадзінаў расказваў ім, што такое сельская гаспадарка..."

Спадар: “Вось праслухаў я цяпер выступ Станіслава Станіслававіча Шушкевіча. Дзякуй Богу. Які вялікі розум і сумленьне! Перш за усё, вялікая просьба да Аляксандра Лукашука, каб выдалі хаця б брашуру з пытаньнямі і адказамі Станіслава Шушкевіча для шырокага чытача. Таму што я б сказаў, гэта такая Біблія для нашага народу. Гэта першае. Другое. Няхай бы ён адказаў на тое пытаньне, якое заўсёды узьнікае ў сьвядомасьці. Што гэта за аграгарадкі? Ці не нагадваюць яны прускія паселішчы, маёнткі, якія вялі гаспадаркі ў Прусіі?”

Давыдзенка Павел, Парычы: “Паважаная “Свабода,” я часам як пагляджу Беларускае Тэлебачаньне, то баліць душа з-за чыноўніцкай брахні і паказухі. Куды ідуць людзкія заробкі і пэнсіі працоўных, пэнсіянэраў і інвалідаў. Для бюракратычнай нажывы улады. У мястэчку Парычы рэстаран абшылі эўравагонкай. Цяпер перад Дажынкамі усё ламалі, білі. Так могуць рабіць толькі халуі улады, якія адчуваюць сябе беспакарана”.

Спадар: “У Вашай перадачы пачуў прыемную навіну, што старшыня Канстытуцыйнага суду Рыгор Васілевіч размаўляў на беларускай мове і што яна цяпер быццам бы будзе ахоўвацца, будзе пад абаронай. Я ў гэты момант падумаў, што можа старшыня Канстытуцыйнага суду рызыкуе, бо прэзыдэнтам наша мова неяк нэафіцыйна аб’яўлена пэрсонай нон-грата. Дык ці ня будзе гэта мець для яго нейкіх непрыемных наступстваў? Ці гэта ужо наш прэзыдэнт пераасэнсаваў падыход да сваёй роднай, нацыянальнай мовы?"

Спадар: “На жаль, мала ў нас пакуль на Беларусі прагрэсіўнай, дэмакратычна настроенай моладзі. Большая яе частка, на жаль, абірае піць піва і іншае нізкасортнае і таннае пойла. Пры чым наша “доблесная” міліцыя іх не чапае. Няхай сьпіваюцца. Наша міліцыя нацягнутая на тое, каб ганяць маладафронтаўцаў і іншых апазыцыянэраў. І пра тое, хто такі Павел Севярынец, Зьмітрок Дашкевіч ці Наста Азарка, у гэта часткі нашай моладзі няма ніякага панятку. Вось такая моладзь і патрэбная нашаму цяперашняму рэжыму, таму што такімі прасьцей кіраваць. Такімі можна кіраваць па прынцыпу “статка баранаў” – куды іх пагоняць, туды яны і пабягуць. Пры чым усё вышэй сказанае тычыцца ня толькі нашай моладзі, але і людзей больш сталяг веку”.

Спадарыня, Магілёў: “Абсалютна здароваму прэзыдэнту няма ніякай патрэбы хаваць зьвесткі пра стан свайго здароўя. А хворага прэзыдэнта, як бы ён не імкнуўся хаваць свае хваробы, можна вылічыць па яго зьнешнасьці – колер твару, выраз вачэй, інтанацыя голасу, пастава, агульны выраз твару, аседлы лад жыцьця. Да таго ж, зусім здаровы прэзыдэнт любыя праблемы стараецца не накопліваць, а вырашаць”.

Спадар: “У перадачы “Праскі акцэнт” з удзелам спадара Хадыкі і іншых суразмоўцаў прагучала такая вэрсія: аддаць пераемніка ў Кэмбрыдж або Гарвард вучыцца спачатку. Хачу зазначыць, што там. Як мінімум, трэба ведаць ангельскую мову. А людзі такога кшталту, якія ведаюць толькі “Кузькіну мову,” напрыклад, “блохі ушывыя” і гэтак далей, ня здатныя ніколі навучыцца аніякай, акрамя “кузькінай мове”.
XS
SM
MD
LG