Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Васіль Сіліверст хоча зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд


Любоў Лунёва, Менск Ліквідатар аварыі на ЧАЭС Васіль Сіліверст заклікае палітычныя партыі і грамадзкія арганізацыі зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд, каб той дай ацэнку дзеяньням міліцыі і супрацоўнікаў спэцслужбаў у часе нядаўняга сьвята "Дажынкі".

Васіль Сіліверст, які знаходзіцца цяпер у кардыялягічным аддзяленьні Рэчыцкага шпіталю, заявіў, што абураны дзеяньнямі супрацоўнікаў беларускіх спэцслужбаў і міліцыі.

Самага Сіліверста ахоўнікі А.Лукашэнкі схапілі ля будынку Рэчыцкага райвыканкаму. Яны закруцілі ліквідатару рукі і павалілі на зямлю.

Інваліду-чарнобыльцу стала млосна. Супрацоўнікі службы бясьпекі прэзыдэнта выклікалі “хуткую”. Мэдыкі канстатавалі гіпэртанічны крызыс.

• Ліквідатара Васіля Сіліверста ахоўнікі А.Лукашэнкі адвезьлі ў Рэчыцкі шпіталь, 22.09.2007 В.Сіліверст: “Трэба вярнуць прафэсара Бандажэўскага ў Беларусь”, 29.08.2007 Васіль Сіліверст спыніў галадоўку, 27.08.2007 В.Сіліверст: “Арганізацыя ліквідатараў будзе ў Беларусі адной з найбуйнейшых", 27.04.2007
XS
SM
MD
LG