Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 кастрычніка БХК будзе судзіцца з урадам


Алег Грузьдзіловіч, Менск У Вышэйшым гаспадарчым судзе пачнецца разгляд скаргі Беларускага Хэльсынкскага камітэту на Савет міністраў і Міністэрства фінансаў.

БХК дамагаецца прызнаньня ўраду і Мінфіну вінаватымі ў “бязьдзейнасьці”. Паводле праваабаронцаў, чыноўнікі не дамагліся зьменаў у заканадаўстве, якое мусіла ўлічыць абавязаньні ўраду не абкладаць падаткамі замежную дапамогу паводле праграмы ТАСІS.

У выніку ў 2006 годзе суд прызнаў, што БХК не сплаціў падаткі, і арыштаваў маёмасьць арганізацыі. Раней былі замарожаныя рахункі БХК, а супроць яго кіраўніцы БХК Тацяны Процькі заведзеная крымінальная справа. Праваабаронцы кажуць, што з-за гэтых прычын дзейнасьць арганізацыі цягам двух гадоў была фактычна паралізаваная.

Скаргу БХК будзе разглядаць судзьдзя Кацярына Караткевіч.
XS
SM
MD
LG