Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаў: патрабаваньні ўдзельнікаў мітынгу разгледзіць райвыканкам


Вячаслаў Кулік, Менск Спрэчныя пытаньні на прыватным рынку ААТ “Геракамбел” будуць вырашацца ў сераду ў Барысаўскім райвыканкаме. Такое абяцаньне даў сёньня ўдзельнікам стыхійнага мітынгу старшыня Барысаўскага райвыканкаму Васіль Дэлюк.

Старшыня Рады індывідуальных прадпрымальнікаў рынку ААТ “Геракамбел” Алег Папкоў паведаміў, што падставай для стыхійнага мітынгу стала павелічэньне гаспадарамі прыватнага рынку коштаў на арэнду гандлёвых месцаў у 3-6 разоў.

Прадпрымальнікі атрымалі рахункі на аплату арэнды ў кастрычніку і на знак пратэсту выйшлі на мітынг на плошчы ля будынку райвыканкаму.

“Больш як 150 чалавек выказалі патрабаваньне да райвыканкаму разгледзець скаргу па сутнасьці, інакш ад 1 кастрычніка на рынку будзе абвешчаны байкот, – кажа Алег Папкоў.

• Барысаў: стыхійны мітынг прадпрымальнікаў, 24.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG