Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнты “Вышаградзкай чацьвёркі” абяцаюць выдаваць беларусам бясплатныя візы


Уладзімер Глод, Менск Прэзыдэнты Вугоршчыны, Польшчы, Славаччыны і Чэхіі – краінаў, што ўваходзяць у “Вышаградзкую чацьвёрку”, абмеркавалі візавае пытаньне ў дачыненьні да грамадзян трэціх краін, у прыватнасьці Беларусі і Ўкраіны. Яны паабяцалі выдаваць ім візы бясплатна, пасьля ўступленьня сваіх краінаў у Шэнгенскую зону.

Кіраўнік дыпляматычнай місіі Славаччыны ў Беларусі Любамір Рэгак, якая выконвае функцыі прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, сёньня сказаў "Свабодзе":

“Так, я ведаю пра гэта рашэньне, але пакуль падрабязнай інфармацыі на гэты конт ня маю. Зараз я рыхтую адпаведны запыт. З майго асабістага пункту гледжаньня, тэхнічна зрабіць гэта будзе даволі складана”.

• Л.Рэгак: “Кошт шэнгенскіх візаў абмяркоўваць зь Беларусьсю дачасна”, 5.09. 2007
XS
SM
MD
LG