Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Барысаў: стыхійны мітынг прадпрымальнікаў


Вячаслаў Кулік, Менск Старшыня аргкамітэту ў стварэньні грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў паведаміў Радыё Свабода, што на плошчы цяпер прыкладна дзьвесьце чалавек.

“Свой пратэст выказваюць прыватныя гандляры з прыватнага рынку ААТ “Геракамбел”, – кажа Віктар Гарбачоў. – Яны абураныя неабгрунтаваным павелічэньне коштаў на арэнду аб’ектаў у 3-6 разоў”.

Віктар Гарбачоў дадаў, што раней прадпрымальнікі зьвярнуліся са скаргамі ў Менаблвыканкам і Менскі абласны камітэт Дзяржкантролю.
XS
SM
MD
LG