Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Іван Сабек


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

САБЕК Іван Іванавіч, нар. 1870 у г. Ленінградзе, беларус, з дваран, выш. адук., селянін, аднаасобная гаспадарка на х. Раўбічы Астрашыцка-Гарадоцкага р-ну. Арыштаваны 30.02.05. Асуджаны 30.06.16 «тройкай» як агент польскай выведкі, ствараў к/р арг-цыю, паводле арт. 64, 68, 76 КК БССР на высылку. 89.03.16 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 21043-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG