Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск: судзяць за ўлёткі


Любоў Лунёва, Менск У судзе Ленінскага раёну будуць судзіць Віталя Ціхановіча, Аліну Гладкую і Леаніда Навіцкага. У судзе Партызанскага раёну – Кастуся Грахава.

На В.Ціхановіча, А.Гладкую, Л.Навіцкага і К.Грахава склалі пратаколы за заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі. За гэта іх могуць пакараць штрафам ці арыштам на тэрмін да 15 сутак.

Супрацоўнікі МУС затрымалі іх у розных месцах Менску. У часе дагляду асабістых рэчаў міліцыянты знайшлі ўлёткі з заклікам ўдзельнічаць у Эўрапейскім і Сацыяльным маршах.

Арганізатары Эўрапейскага маршу падалі ў Менгарвыканкам заяву з просьбай дазволіць правесьці акцыю 14 кастрычніка. Сацыяльны марш плянуюць правесьці 4 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG