Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага: “Новую канцэртную праграму... рыхтуюць артысты ансамбляў “Бонда”, “Акцэнт”, “Квінта”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Пра што пісалі беларускія газэты 24 верасьня ў розныя гады мінулага.

“Віцебскі пролетарый” у 1937 годзе апавядае пра манэўры Беларускай вайсковай акругі: “Усю адлегласць наперадзе займаюць танкі. Усёсакрушальная магутнасць выдатных баявых машын, пабудаваных на совецкіх заводах, выклікае пачуццё велізарнай радасці і гонару. Выдатныя машыны соцыялістычнай радзімы. Зараз вучэбная атака. Але, калі спатрэбіцца пайсці ў атаку на ворага, яны сатруць з твару зямлі ўсю фашысцкую сволач, якая пасмее напасці на нас”.

“Вечерний Минск” у 1977 годзе надрукаваў ліст, які прыйшоў на адрас парткаму трактарнага заводу з саўгасу “Іскра” Лагойскага раёну: “Штогод рабочыя МТЗ робяць неацэнную дапамогу гаспадарцы ва ўборцы зернявых, бульбы, ільну. Сёлета яны сабралі больш за 6 гектараў ільну і 10 — бульбы. Больш за шэсьцьсот трактаразаводцаў працуюць цяпер на ўборцы бульбы ў гаспадарках падшэфнага раёну... Рабочыя МТЗ вырашылі: “Бульбу неабходна ўбраць хутка і бяз стратаў”. Узялі на сябе абавязкі штодзённа выконваць і перавыконваць нормы выпрацоўкі, каб ніводнай хвіліны не стаяла тэхніка і транспарт”.

Той жа “Вечерний Минск”, адно што ў 1987 годзе, піша: “Новую канцэртную праграму да гарадзкога фэстывалю моладзевай песьні, прысьвечанаму дню народзінаў камсамолу, рыхтуюць артысты ансамбляў “Бонда”, “Акцэнт”, “Квінта” студэнцкай філярмоніі Менскага інстытуту культуры. Гэтыя калектывы заўсёды вызначаліся мэтанакіраванасьцю, пошукам новых формаў уласнай песьні. І на фэстывалі яны застануцца верныя сабе. У іхным выкананьні мы пачуем найлепшыя творы для моладзі ў розных музычных стылях”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG