Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Міліцыя з народам!"- лёзунг наведнікаў канцэрту беларускіх музыкаў у Луцку


Пабло Зубюк, Луцк Жыхары Луцка даведаліся аб фэстывалі ня столькі з разклееных у горадзе плякатаў, як ад шматлікіх маладых людзей з бел-чырвона-белымі сьцягамі, якіх пад вечарыны ставала ўсё больш у цэнтры гораду.

Жыхар Луцку: "Я лічу, што правядзеньне такіх мерапрыемстваў зьяўляецца станоўчым для іміджу нашага гораду, у апошнія гады колькасьць такіх мерапрыемстваў павялічваецца – чым больш, тым лепш. З другога боку, мы павінны надаваць нашым беларускім сябрам месца для правядзеньня такіх мерапрыемстваў, таму што мы ведаем, што беларуская культура ў Беларусі зазнае ўціск".

Госьць фэстывалю: "Што не спадабалася мне – гэта агароджа, якой агарадзілі сцэну: нібыта ў загончыку. Калі паспрабавалі пад час выступу “Нейра Дзюбеля” прарвацца – то нават як у Беларусі нас выцясьнілі адтуль міліцыянты. Гэта было вельмі крыўдна, мы спрабавалі крычаць “Міліцыя з народам!” Вось такія вось уражаньні. А музыкальная частка – мы дзеля гэтых гуртоў ехалі, мы атрымалі асалоду".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG