Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Зьмітра Дашкевіча распачалі новую крымінальную справу?


Любоў Лунёва, Менск Сустаршыня незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьміцер Дашкевіч у сваім лісьце паведаміў аб тым, што супраць яго сьледчыя КДБ распачалі новую крымінальную справу. Гэтым разам – паводле 402 артыкулу (адмова даваць паказаньні).

Адвакат Зьмітра Аляксандр Галіеў паведаміў “Свабодзе”, што яго ня выклікалі на допыт. Раней на ягоныя запыты сьледчыя адказвалі, што ніякай крымінальнай справы няма.

Зьмітра Дашкевіча, які ад 15 верасьня адбывае паўтара года зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, неаднойчы спрабавалі дапытаць у крымінальнай справе супраць некаторых сяброў “Маладога фронту”. Але ён адмаўляўся сьведчыць супраць сваіх паплечнікаў.

А.Казуліна трэці раз пакаралі “за парушэньне турэмнай дысцыпліны”, 22.09.2007 Зьміцер Дашкевіч ужо год знаходзіцца ў зьняволеньні, 15.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG