Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ахове “Дажынак” задзейнічана 2 500 міліцыянтаў


Паводле БелаПАН У Рэчыцы праходзіць фэстываль “Дажынкі-2007”. Учора адбыліся канцэрты, шэсьце, рыцарскі турнір і піўны фэст. Сёньня на ўзнагароду пераможцаў жніва прыехаў Аляксандар Лукашэнка.

У ахове правапарадку ў Рэчыцы задзейнічаны 2,5 тысячы міліцыянтаў, у тым ліку 450 вайскоўцаў унутраных войскаў.

Напярэдадні “Дажынак” жыхар Рэчыцы Алег Собаль сказаў у інтэрвію “Свабодзе”:

“Міліцыі поўны горад. На кожным скрыжаваньні – аўтазак МАЗ. Сёньня дачка сказала, што сёньня ў школе карміць ня будуць – там будуць карміць супрацоўнікаў міліцыі, амапаўцаў і іншых, якія прыехалі ў горад у неверагоднай колькасьці".

Ліквідатара Васіля Сіліверста ахоўнікі А.Лукашэнкі адвезьлі ў Рэчыцкі шпіталь, 22.09.2007 А.Лукашэнка: “Газпром” мяркуе падняць цэны на газ для Беларусі на 15-20%, 22.09.2007
XS
SM
MD
LG