Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: ці цікавяць вас вынікі бітвы за ўраджай?


Севярын Квяткоўскі, Менск Апытаньне ў Менску.

Спадарыня: “Як і любога нармальнага чалавека – цікавяць”.

Карэспандэнт: “А вы разьбіраецеся, калі кажуць “столькі і столькі тон сабралі”, – гэта шмат ці няшмат?”

Спадарыня: “Калі параўноўваем лічбы з Заходняй Эўропай, тады разумеем, а калі не параўноўваем, тады пагаджаемся”.

Карэспандэнт: “Як вы думаеце, а калі сёлета зьбяруць менш хлеба, то на Камароўцы будзе менш хлеба прадавацца?”

Спадарыня: “Ну, гэта непрадказальна...”

Карэспандэнт: “А вы як лічыце?”

Спадарыня: “Спэкуляцыя будзе большая”.

Карэспандэнт: “Скажыце, ці цікавяць вас вынікі бітвы за ўраджай?”

Спадар: “Мяне цікавіць, што я буду есьці, а хто там з кім б’ецца – гэта іх справа. Сьмешна гэта проста. На тону больш, на тону менш – усё гэта насамрэч ерунда”.

Іншы спадар: “Колькі будзе, столькі добра. Гэтыя спэцыфічныя нутраныя паказьнікі ў галіне нікога наагул не павінны датычыцца. Яны павінны датычыцца адмыслоўцаў, якія гэтым займаюцца, а нас павінна хваляваць, ёсьць у нас хлеб у краме ці няма. Вось і ўсё”.

Карэспандэнт: “Як вы думаеце, калі менш зьбяруць хлеба, у нас у крамах будзе менш хлеба?”

Дзяўчына: “Не. Усё адно закупяць”.

Карэспандэнт: “А вы ведаеце, колькі ў нас штогод купляецца за мяжой хлеба, а колькі свайго?”

Дзяўчына: “Здаецца, больш за мяжой купляецца”.

Карэспандэнт: “А вас гэта ў прынцыпе хвалюе, адкуль хлеб бярэцца?”

Дзяўчына: “Не”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG