Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску "нацыяналізуюць" чэскі лунапарк


Радыё Свабода, Віцебск З прычыны парушэньняў заканадаўства віцебская мытня канфіскавала 16 атракцыёнаў, гаспадаром якіх зьяўляецца грамадзянін Чэхіі.

Замежнік перадаў забаўляльныя атрыкцыёны ў арэнду прадпрымальніку з Гомля. Апошні здаў іх трэцяй асобе, што супярэчыць закону. Да таго ж, у мытнай дэклярацыі гомельскі прадпрымальнік у дзясяткі разоў занізіў іх кошт. Пакуль лунапарк гастраляваў у Віцебску, мясцовыя мытнікі выявілі гэтыя парушэньні.

Пакуль ішлі судовыя разбіральніцтвы, чэскі грамадзянін спрабаваў цішком вывезьці сваю маёмасьць на радзіму, але гэта яму не ўдалося. Паводле рашэньня суду, абодва беларускія прадпрымальнікі заплацілі штрафы, а 16 атракцыёнаў у абумоўлены заканадаўствам тэрмін пяройдуць ва ўласнасьць беларускай дзяржавы. Каштуе лунапарк больш за 340 мільёнаў рублёў.
XS
SM
MD
LG