Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец цытаты: 15.09.2007 - 21.09.2007


Радыё Свабода, Прага Самыя яскравыя выказваньні герояў перадачаў “Свабоды” за мінулы тыдзень.

“Што тут думаць?! Калі б я быў шпіёнам, то зусім бы прадаў гэтую краіну”.

Менскі юнак – на пытаньне “Свабоды” “Якія шпіёны найбольш цікавяцца беларускімі сакрэтамі?”

“Менск настроены на добрыя адносіны з грузінскімі братамі”.

Аляксандар Лукашэнка, кіраўнік Беларусі – падчас перамоваў зь міністрам унутраных справаў Грузіі Вано Мэрабішвілі пра нармалізацыю адносінаў дзьвюх краінаў.

“Ён падаўся мне падазроным. Праца ў мяне такая – затрымліваць усіх падазроных. Падчас дагляду я убачыў у ягонай сумцы і падазроную друкаваную прадукцыю – газэту “Свабода”.

Старшы лейтэнат міліцыі Аскераў з патрульна-паставой службы Гомелю – пра затрыманьне моладзевага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі.

“Я сам бачыў рэзалюцыю: “Перепишите заявление на нормальном языке”... паводле Канстытуцыі ў краіне дзьве дзяржаўныя мовы, і таму такая рэзалюцыя – гэта непавага да дзяржаўнай мовы”.

Рыгор Васілевіч, старшыня Канстытуцыйнага суда – з выступу на канфэрэнцыі пра ўжываньне міжнародных праўных стандартаў у беларускай юрыдычнай сыстэме.

“Я хацеў бы папярэдзіць усіх судзьдзяў: пры прыняцьці рашэньняў вам трэба думаць самім. Ня сьлепа давяраць тым пратаколам і рапартам, што вам паклалі на стол, а самім ацэньваць сытуацыю. У любым выпадку адказнасьць за свае рашэньні вы бераце на сябе”.

Валер Калінковіч, намесьнік старшыні Вярхоўнага суду – з выступу на канфэрэнцыі пра ўжываньне міжнародных праўных стандартаў у беларускай юрыдычнай сыстэме.

“Мы жывем у 21 стагодзьдзі, з іншымі тэхналягічнымі і інфармацыйнымі магчымасьцямі, з нашмат шырэйшай ступеньню свабоды, чым была дадзена ўсходнеэўрапейскім дысыдэнтам 20-30 год таму, і перадусім – з нашмат большымі чаканьнямі ад апазыцыі, якія сфармаваліся досьведам дэмакратычных прарываў у навакольлі. Так што, ад нас так ці іначай чакаюць якасна іншай інтэнсіўнасьці варушэньня, барахтаньня і брыканьня, чым, скажам, ад Вацлава Гаўла ці ад Натана Шчаранскага”.

Віталь Сіліцкі, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледваньняў – падчас он-лайн канфэрнцыі.

“Быў зварот Эўракамісіі, Эўразьвязу да беларускага народу і да беларускай улады. Мы даем адказ. Які адказ дасьць улада, яна павінна сама думаць. Мы заклікаем уладу зразумець, што ім выгадна даць станоўчы адказ. Але ж калі прарасейскія сілы ва ўрадзе, у мэтах якіх ёсьць намэнклятурны пераварот, зарганізуюць разгон Эўрапейскага маршу – гэта праблемы ўлады. Ня мы будзем аб’ектам намэнклятурнага перавароту з боку расейскіх спэцслужбаў. Сытуацыя такая, што прадстаўленая тут перамоўная група пераадольвае супраціў маладых людзей у апазыцыі, якія абсалютна апраўдана кажуць, з кім вы хочаце размаўляць? Ніякіх перамоваў са злачынным рэжымам. Але, калі ўлады будуць займацца правакацыямі, будуць узмоцнены дэструктыўныя сілы, што не на карысьць уладзе і апазыцыі”.

Віктар Івашкевіч, сябра аргамітэту правядзеньня «Эўрапейскага маршу» - пра ліст да намесьніцы адміністрацыі прэзыдэнта Натальлі Пяткевіч з прапановай перамоваў.

“Пытаньні энэргэтычнай бясьпекі хвалююць нас усіх, але сытуацыя ў Беларусі, на жаль, не дае нам магчымасьці супрацоўнічаць зь ёй у гэтай сфэры”.

Хаўер Саляна, найвышэйшы прадстаўнік Эўразьтвязу ў пытаньнях бясьпекі зьнешняй палітыкі і бясьпекі – у інтэрвію ўкраінскаму штотыднёвіку “Люстра тыдня”.

“Ня ведаю. Мусіць, усе эканомяць. Што толькі ядуць — ня ведаю!”

Людміла, гандлярка сырам на Полацкім кірмашы – на пытаньне “Свабоды” “Куды падзеліся пакупнікі?”

“Шчыра верыць — гэта ня так лёгка. Гэта доўгі працэс”.

Тадэвуш Кандрусевіч, арцыбіскуп, былы кіраўнік каталіцкай эпархіі ў Маскве, прэзначаны на гэтым тыдні кіраўніком Менска-Магілёўскай дыяцэзіі.
XS
SM
MD
LG