Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Арлоў: “У Свабоды ёсьць шмат увасабленьняў”


Ганна Соўсь, Менск У Менску ва ўправе Партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова “Імёны “Свабоды”. Дванаццатае выданьне з сэрыі “Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе” склалі выбраныя перадачы з цыклю “Імёны Свабоды” – 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII-XXI стагодзьдзяў. На прэзэнтацыю прыйшлі каля 300 чалавек, сярод іх і сваякі герояў кнігі Ўладзімера Арлова.

На пачатку прэзэнтацыі Ўладзімер Арлоў прачытаў першае эсэ з кнігі пра Тадэвуша Рэйтана, а завяршыў прэзэнтацыю нарысам пра сваю бабулю Аўгіньню. У Свабоды ёсьць шмат увасабленьняў, кажа Ўладзімер Арлоў.

“Увасабленьнем Свабоды для мяне ёсьць і Павал Севярынец, і ягоныя сябры Артур Фінькевіч і Зьміцер Дашкевіч, які цяпер за кратамі. І калі яны чуюць там у сябе за кратамі “Свабоду” і рэпартаж з нашай сёньняшняй прэзэнтацыі, я хачу перадаць ім прывітаньне, і што кожнаму зь іх падпісаная гэтая кніга. Сярод увасабленьняў Свабоды для мяне і Наста Азарка зь Нясьвіжу, і Наста Палажанка зь Менску, і ўся тая моладзь, якая дазваляе мне глядзець у будучыню з аптымізмам”, кажа Ўладзімер Арлоў.

Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч павіншаваў Арлова з кнігай і прызнаўся, што гэтак жа як і бабуля спадара Ўладзімера, вельмі моцны уплыў мела на яго ягоная ўласная бабуля Крысьціна Мілінкевіч.

“Калі я трымаў гэтую кнігу ў руках, я быў шчасьлівы, што магу пачуць, што можа асабістага сказаць пра гэтых людзей, герояў Беларусі, такі чалавек, якога паважае ўся Беларусь, Уладзімер Арлоў”.

“Гэта словы пра Быкава і Дубянецкага, пра Церлюкевіч і Гермянчука”

Гаспадар залі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка прызнаўся, што для яго найбольш кранальнымі былі эсэ пра людзей, якіх ён ведаў асабіста.

“Я чалавек увогуле ня надта сэнтымэнтальны, але калі я чытаў пра тых, з кім самога зводзіла жыцьцё і фронтаўская і беларуская справа, то, вядома, горла перахоплівала. Гэта словы пра Быкава і Дубянецкага, пра Церлюкевіч і Гермянчука, пра многіх-многіх іншых”.

“Я вельмі ўдзячная Ўладзімеру Арлову, што ён не забыў імя майго бацькі”

На прэзэнтацыю прыйшло столькі людзей, што іх не змагла зьмясьціць невялікая заля ўправы, людзі стаялі ў праходах, сядзелі на сцэне, некаторыя слухалі выступоўцаў у калідоры. На імпрэзе Ўладзімэр Арлоў згадваў пра сваякоў герояў кнігі. На прэзэнтацыі “Імёнаў Свабоды” былі ўдава Міколы Трухана, сын Вячаслава Адамчыка, дачка Міхала Дубянецкага, унук Вячаслава Селяха-Качанскага ды яшчэ шмат нашчадкаў і родных герояў кнігі. Дачка пісьменьніка Алеся Асташонка Тацяна ўпершыню прачытала эсэ пра свайго бацькі на прэзэнтацыі.

“Я вельмі ўсхваляваная. І вельмі ўдзячная Ўладзімеру Арлову за тое, што ў сваім выданьні ён не забыў імя майго бацькі Алеся Асташонка”.

Героі кнігі “Імёны Свабоды” былі ўвасобленыя ня толькі ў кнізе. На прэзэнтацыі каротка гучалі і запісы іхніх галасоў.

“Мы запрашаем прыслаць нам ваша Імя Свабоды”

Далей пра новае выданьне “Свабоды” гаворыць дырэктар беларускай службы Аляксандар Лукашук:

“Я хачу вам сказаць пра працяг. У гэтай кнігі ёсьць пачатак, але ў гэтай кнігі няма канца. Няма канца проста па сваёй ідэі, па канцэпцыі, па форме. Але гэта філязофія, а мы—радыё.

Ад сёньняшняга дня мы запрашаем слухачоў і чытачоў гэтай кнігі дапамагчы нам напісаць працяг. Мы запрашаем прыслаць нам ваша Імя Свабоды, імя людзей, якіх вы ведалі, якія былі важныя для таго, каб свабоднымі сталі вы, каб дапамагчы працягваць ствараць нашу кнігу нашага народу і нашай славы”.

Імёны Свабоды - Ваш выбар

Каго Вы хацелі б уключыць у кнігу "Імёны Свабоды"?

Назавіце імёны, раскажыце пра людзей, якіх вы ведалі, якія спрычыніліся да свабоды і незалежнасьці Беларусі і чыё жыцьцё вартае ўспаміну і ўшанаваньня.

Пішыце на адрас:

Менск 220005 паштовая скрынка 111

Электронная пошта:

svaboda@rferl.org


• Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж, частка 3, 21.09.2007 • Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж, частка 2, 21.09.2007 • Прэзэнтацыя кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды". Фотарэпартаж., 21.09.2007 • У Менску адбываецца прэзэнтацыя новай кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды", 21.09.2007 • Бэніта Фэрэра-Вальднэр праз “Імёны Свабоды” знаёміцца зь беларускай мовай, 21.09.2007 • П. Васючэнка: Уражвае колькасьць Імёнаў Свабоды, 20.09.2007 • Г.Бураўкін пра “Імёны Свабоды”: “Гэтую кнігу вельмі доўга чакалі”, 20.09.2007 • Аляксандар Лукашук пра “Імёны Свабоды”: Энцыкляпэдыя любові, 20.09.2007 • Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды- непаўторны лёс”, 20.09.2007 • Андрэй Скурко: “Імёны Свабоды” добра чытаць у дарозе”, 20.09.2007 • А.Пашкевіч: “Уладзімер Арлоў здолеў скласьці нацыянальны пантэон”, 19.09.2007 • ”Беларуская моладзь будзе чытаць “Імёны Свабоды” ў падручніках”, 19.09.2007 • В.Ракіцкі: “Кніга У.Арлова пашырае нацыянальна-культурніцкі працэс”, 19.09.2007 • “Імёны Свабоды: “Там кожнае імя – гэта сымбаль”, 19.09.2007 • “Партрэты Арлова - нібы паэмы ў сваёй эканомнасьці і насычанасьці”, 19.09.2007 • В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”, 18.09.2007 • М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007 • “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007 • Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007 • Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды” , 17.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG