Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – арганізатар рок-фэсту Аляксей Лукашэвіч


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе Аляксей Лукашэвіч, адзін з арганізатараў фэстывалю беларускай рок-музыкі “Права быць свабодным”, які мае адбыцца заўтра ва ўкраінскім Луцку.

У нашым начным эфіры – рэпартаж зь сёньняшняй менскай прэзэнтацыі кнігі “Імёны Свабоды”.

У “Начных досьледах” мы пагаворым пра сеткавы гандаль. Людзі на менскіх вуліцах адкажуць на пытаньне, чым яны хацелі б гандляваць.

У начным эфіры таксама аповед пра найнавейшую працу гурту “Сузор’е” – дыск “Песьня пра зубра”. Наш карэспандэнт раскажа зь Лімы пра першы дзень матчу плэй-оф Кубка Дэвіса паміж зборнымі Пэру і Беларусі – тэнісісты змагаюцца за права гуляць у наступным годзе ў супэрлізе Кубка.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў завершыць аповед пра Касю Камоцкую і гурт “Новае неба”, у “Начной чытанцы” прагучыць апошняя зь нізкі “казак для дарослых” Пятра Васючэнкі.

Пасьля 23-й гадзіны – у “Экспэртызе “Свабоды” дыскусія на тэму, чаму прыватнае жыцьцё ў беларускай палітыцы застаецца закрытай тэмай; а 23.15 запіс фрагмэнтаў праведзенай на нашым сайце ў сераду онлайн-канфэрэнцыі з палітолягам Віталём Сіліцкім; а 23.33 яшчэ адна “Экспэртыза” – у ёй аналітыкі разважаюць пра тое, ці магчымы дыялёг паміж уладамі і апазыцыяй напярэдадні прызначанага на 14 кастрычніка “Эўрапейскага маршу”; а 23.45 “Падарожжа “Свабоды” ў Слаўгарад Магілёўскай вобласьці.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
XS
SM
MD
LG