Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбываецца прэзэнтацыя новай кнігі Ўл.Арлова "Імёны Свабоды"


Ганна Соўсь, Менск Сёньня ў Менску ў памяшканьні ўправы Партыі БНФ сабраліся чытачы, прыхільнікі творчасьці Ўладзімера Арлова, якія прыйшлі на прэзэнтацыю яго новай кнігі "Імёны Свабоды". У памяшканьні ўправы Партыі БНФ, якое разьлічана на 70 чалавек, сабраліся некалькі сотняў чалавек, тут вельмі цесна - многія стаяць у праходах. Атрымаць арэнду памяшканьня ў іншым месцы Менску арганізатарам не ўдалося. Перад пачаткам імпрэзы Ўладзімер Арлоў больш за гадзіну даваў аўтографы чытачам, якія прыйшлі, каб атрымаць яго новую кніжку.

Сярод наведнікаў імпрэзы шмат сваякоў герояў кнігі "Імёны Свабоды". Гэта ўдава і дачка Алеся Асташонка, удава тэатральнага рэжысэра Міколы Трухана, дачка Міхаіла Дубянецкага ды іншыя.

Тут шмат палітыкаў – Аляксандар Мілінкевіч, лідэр руху "За Свабоду", Мікола Статкевіч, адзін зь лідэраў беларускай сацыял-дэмакратыі, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка. Вельмі шмат літаратараў.

На імпрэзе выказалі жаданьне выступіць больш за 15 чалавек. Уладзімер Арлоў напярэдадні казаў, што кожны выступоўца будзе гаварыць у фармаце радыёэсэ, якія гучалі ў эфіры "Свабоды" – літаральна па дзьве хвіліны.

Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка ў сваім выступе сказаў, што склалася вельмі добрая традыцыя прэзэнтацыі кніг з сэрыі "Бібліятэка "Свабоды". ХХІ стагодзьдзе" на ўправе Партыі БНФ. Сёлета ў красавіку тут адбылася прэзэнтацыя кнігі "Плошча". Ён назваў кнігу "Імёны Свабоды" адухоўленай энцыкляпэдыяй і працытаваў словы Ўладзімера Арлова з эсэ пра Ўладзімера Кармілкіна: "Гавораць, што незаменных няма, але ўсе беларусы незаменныя для Бацькаўшчыны".

Сам Уладзімер Арлоў згадаў, як выбіралася назва для праекту – адзін з варыянтаў быў "Ордэн Свабоды". Уладзімер Арлоў сказаў, што ў той Беларусі, дзеля якой жылі героі кнігі, будзе і павінен быць ордэн Свабоды.

Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук паведаміў, што ад сёньняшняга дня пачынаецца новы праект – “Ваша Імя Свабоды”. Усе слухачы Радыё Свабода і чытачы сайту svaboda.org могуць дасылаць свае прапановы.

Рэцэнзэнт кнігі Захар Шыбека назваў кнігу працай на мяжы літаратуры і гісторыі. Паводле яго, усе пэрсанажы прайшлі праз жорсткую арлоўскую экспэртызу на патрыятызм.

Падчас прэзэнтацыі выступалі палітыкі. Аляксандар Мілінкевіч падзякаваў У.Арлову за вельмі патрэбную кнігу для Бацькаўшчыны. Мікола Статкевіч згадаў, як ён, калі знаходзіўся на хіміі, кожную раніцу чакаў у эфіры эсэ з сэрыі "Імёны Свабоды".

Імёны Свабоды - Ваш выбар

Каго Вы хацелі б уключыць у кнігу "Імёны Свабоды"?

Назавіце імёны, раскажыце пра людзей, якіх вы ведалі, якія спрычыніліся да свабоды і незалежнасьці Беларусі і чыё жыцьцё вартае ўспаміну і ўшанаваньня.

Пішыце на адрас:

Менск 220005 паштовая скрынка 111

Электронная пошта:

svaboda@rferl.org


• Бэніта Фэрэра-Вальднэр праз “Імёны Свабоды” знаёміцца зь беларускай мовай, 21.09.2007 • П. Васючэнка: Уражвае колькасьць Імёнаў Свабоды, 20.09.2007 • Г.Бураўкін пра “Імёны Свабоды”: “Гэтую кнігу вельмі доўга чакалі”, 20.09.2007 • Аляксандар Лукашук пра “Імёны Свабоды”: Энцыкляпэдыя любові, 20.09.2007 • Валянцін Тарас: “За кожным імем Свабоды- непаўторны лёс”, 20.09.2007 • Андрэй Скурко: “Імёны Свабоды” добра чытаць у дарозе”, 20.09.2007 • А.Пашкевіч: “Уладзімер Арлоў здолеў скласьці нацыянальны пантэон”, 19.09.2007 • ”Беларуская моладзь будзе чытаць “Імёны Свабоды” ў падручніках”, 19.09.2007 • В.Ракіцкі: “Кніга У.Арлова пашырае нацыянальна-культурніцкі працэс”, 19.09.2007 • “Імёны Свабоды: “Там кожнае імя – гэта сымбаль”, 19.09.2007 • “Партрэты Арлова - нібы паэмы ў сваёй эканомнасьці і насычанасьці”, 19.09.2007 • В.Вячорка: “Імёны Свабоды” – не эпітафіі, гэта як кроплі жывой вады”, 18.09.2007 • М.Жбанкоў пра “Імёны Свабоды”: Гэта гісторыя беларускага патрыятызму, 18.09.2007 • “Імёны Свабоды”: ад Тадэвуша Рэйтана да Аўгіньні Дзянісавай, 18.09.2007 • Захар Шыбека: “Арлоў валодае ўнікальнай здольнасьцю паэтычнага ляканізму”, 17.09.2007 • Алег Гардзіенка: “Уладзімер Арлоў стварыў малую энцыкляпэдыю беларускай свабоды” , 17.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG