Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: у КДБ дапыталі актывістку “Грамады”


Радыё Свабода Бабруйскую актывістку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Таісію Кабанчук учора дапыталі ў мясцовай управе Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.

У актывісткі спрабавалі ўзяць расьпіску пра тое, што яна ня будзе ўдзельнічаць у акцыях апазыцыі — “Эўрапейскім маршы” ды сацыяльных пікетах.

У КДБ актывістку выклікалі для допыту як сьведку, але сьледчы Аляксандар Харашкевіч удакладніў, што зь ёй правядуць толькі тлумачальную гутарку.

Допыт доўжыўся паўтары гадзіны. Сьледчага цікавіла арганізацыя апазыцыі і дзейнасьць “Маладога фронту” ў Бабруйску.

Таісія Кабанчук запыталася ў сьледчага, чаму яе выклікалі ў КДБ, і сьледчы Харашкевіч адказаў, што прычына — яе лідэрства ў бабруйскай “Грамадзе”.

• У КДБ цікавяцца падрыхтоўкай “Эўрапейскага маршу”, 20.09.2007
XS
SM
MD
LG