Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Т.Кандрусевіч стане новым кіраўніком Менска-Магілеўскай эпархіі


Алена Струвэ, Менск Cёньня а 12-й гадзіне ў Ватыкане мае быць прызначаны новы кіраўнік Менска-Магілёўскай япархіі Тадэвуш Кандрусевіч, які дагэтуль займаў пасаду кіраўніка Рымска-Каталіцкай царквы ў Расеі. Пра гэта Свабодзе паведаміла крыніца ў Ватыкане.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паходзіць зь Беларусі. Менавіта тут у 1988 ён пачаў сваю эпіскапскую дзейнасьць.

Арцыбіскуп Кандрусевіч неаднойчы браў удзел рэлігійных праграмах Радыё Свабода. Гаворачы пра праблему духоўнага адраджэньня чалавека на постсавецкай прасторы, ён адзначыў:

“Наколькі перашкаджае гэты тып савецкага чалавека ў рэлігійным, духоўным адраджэньні? Я хачу сказаць, што пэўна перашкаджае. Савецкі мэнталітэт – гэта ні за што не адказваць, хтосьці за нас павінен думаць і вырашаць, ці то дзяржава, прэзыдэнт, ці нехта іншы. У справах рэлігійных – гэта царква, касьцёл, сьвятар. У жыцьці няма той адказнасьці за сваё практычнае, штодзённае жыцьцё ў маральных пытаньнях”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG