Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Радыёслухачы павінны ведаць, што такія пікеты адбудуцца пры любым надвор’і".


Радыё Свабода Агляд званкоў на "Свабоду" за 21 верасьня, пятніцу. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон "Свабоды": 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньне пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць смс-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі: 391-22-24.

Мікола Петрушэнка: “Паважаная “Свабода,” мне двойчы прыемна слухаць ад Талачынскім раёне, дзе я жыву. У сувязі з гэтым магу даць кароткі камэнтар адносна навіны аб тым, што мясцовая вэртыкаль дала дазвол на правядзеньне ці то мітынгу, ці то пікетаваньня ў раённым цэнтры на знак маруднага вядзеньня сьледства па гучных крымінальных справах. Хочацца падкрэсьліць, што гэта нішто іншае, як намер рукамі жыхароў прыціснуць міліцыянтаў, бо мясцовай вэртыкалі дужа не да спадобы новы начальнік міліцыі. Але ж схадзіць на мітынг трэба, тым больш, калі на гэты мітынг санкцыю дае ўлада. Я чакаю таго часу, калі мясцовая ўлада нашымі рукамі будзе і на Лукашэнку ціснуць, каб зьберагчы сваю скуру вэртыкальшчыка. На маю думку, Радыё Свабода павінна давесьці да сваіх радыёслухачоў, што 30 верасьня па ўсёй нашай краіне пройдуць пікеты. І народ, радыёслухачы, павінны ведаць, што такія пікеты адбудуцца пры любым надвор’і. З камуністычным прывітаньнем да радыёслухачоў”.
XS
SM
MD
LG