Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адзінага выбарчага сьпісу дэмакратаў можа ня быць


Уладзімер Глод, Менск Ужо далёка за поўнач вярнуліся ў Менск з Магілеву кіраўнікі Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Дыскусія ў абласным цэнтры з актывістамі палітычнай апазыцыі атрымалася надзвычай разнаплянавай і напружанай. У цэнтры яе стала пытаньне аб удзеле ў выбарчай кампаніі па абраньню дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Анатоль Лябедзька, які на дадзены час узначальвае Палітраду, так пракамэнтаваў для нашага Радыё вынікі дыскусіі:

“На вялікі жаль, я мушу прызнаць: пакуль што частка суб’ектаў абласной кааліцыі, якія не падпісалі пагадненьне аб удзеле ў выбарчай кампаніі, па-ранейшаму застаюцца прыхільнікамі ўдзелу ў выбарах не адной, а некалькімі калёнамі. А гэта выпадае з нашай агульнай стратэгіі”.

Што тычыцца пэрспэктываў аб’яднаньня, дык Анатоль Лябедзька ацэньвае іх так:

“Часу мала. Праблема становіцца відавочнай. І частка суб’ектаў дэмакратычнай супольнасьці ўсё ж такі, відаць, ня пойдзе на стварэньне адзінай калёны і адзінага сьпіса кандыдатаў у дэпутаты”.

• Апазыцыя сьпяшаецца вызначыць кандыдатаў у дэпутаты, 19.09.2007
XS
SM
MD
LG