Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонсы некаторых падзеяў 21 верасьня


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ў Берасьці адбудзецца ўжо дзесяты суд над удзельнікамі прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”, якая адбылася яшчэ 16-га жніўня. Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведамляе: “Суд будзе над Васілём Ваўранюком. Ён – дарослы чалавек. Пратэстант. Я ўпэўнены, што прысуд будзе такі ж, як і для ўсіх іншых – дзьве базавыя велічыні”.

У Жлобіне ў аддзел КДБ выклікаюць студэнта Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту Кірылу Атаманчыка. Ён заяўляе, што раней у яго канфіскавалі бел-чырвона-белыя сьцягі, літаратуру і блёк памяці кампутара:

“Асноўная матывацыя, што нібыта ў Жлобіне дзейнічае група “Маладога фронту”.

* * * У судзе Цэнтральнага раёну Менску сёньня адбудзецца адміністрацыйны працэс над моладзевай актывісткай Тацьцянай Цішкевіч. Дзяўчыну вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыянтам. Тлумачыць сябра руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец:

“Калі затрымлівалі яе сяброў, яна папрасіла ў аддзяленьні міліцыі кнігу скаргаў. Ёй у гэтым адмовілі і нават затрымалі. А калі выпусьцілі, дык выпісалі позву ў суд”. ·

* * * У гарадзкім судзе Баранавічаў будуць сёньня разглядаць адміністрацыйныя справы актывістаў апазыцыі, якія былі затрыманыя ў часе суду над сябрам “Маладога фронту” Яраславам Грышчэнем. Удакладняе юрыст Сяргей Гоўша:

“Суды пачнуцца а 9 гадзіне раніцы над Арсенам Пахомавым і Кацяй Салаўёвай. Каця – з Полацку. Арсен – зь Менску. За ўдзел у пікеце, калі гэта першы раз, бачу, што суд дае штраф у тры базавыя велічыні. А за дробнае хуліганства – па дзьве”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG