Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага: “Над нашымі пацыентамі не вісіць небясьпека заплаціць грошы за лекаваньне з уласнай кішэні”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 21 верасьня ў розныя гады мінулага.

“Nowe Życie” ў 1927 годзе пад загалоўкам “Бальшавіцкія мары” піша: “У Маскве сур’ёзна раздумваюць над тым, ці ня трэба было б зьберагаць у навуковых мэтах для будучых пакаленьняў мозаг выдатных бальшавікоў. Апускаючы тую карысьць, якую гэта можа прынесьці навуцы, мозаг гэты заслугоўвае нечага большага, чым тое, каб яго закапалі ў зямлю ці спалілі ў крэматорыі”.

“Вечерний Минск”, год 1987. Участковы доктар зь Менску А.Шылок заўважае: “Няхай вам тое не здаецца парадаксальным, наша бясплатнае мэдычнае абслугоўваньне прывучыла людзей да думкі: ня сам чалавек адказвае за ўласнае здароўе, а органы здравааховы. А калі ў хваробе ты вінаваты сам? Над нашымі пацыентамі не вісіць небясьпека заплаціць грошы за лекаваньне з уласнай кішэні. І гэта, як мне здаецца, істотна зьніжае адказнасьць чалавека перад грамадзтвам і сабой”.

“Свободные новости” на гэтым тыдні 1997 году зьмясьцілі ліст асуджанага дэпутата Вярхоўнага Савету Ўладзімера Кудзінава да судзьдзі Барысаўскага раёну В.Шэлепеня: “Вы сваімі неправамоцнымі дзеяньнямі ствараеце дзяржаву гвалту, хлусьні, таптаньня дзейных законаў. Вы не задумваецеся сёньня пра тое, што, асуджаючы незаконна чалавека, спрыяеце ўсталяваньню ў рэспубліцы рэжыму гвалту, які адкідае наша грамадзтва на многія гады ад стварэньня дэмакратычнай дзяржавы...”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG